СЁННЯ: 08 Верасня 2010
БЕЛАРУСКАЯ
РУССКИЙ
POLSKI
ENGLISH

Пра фірму

Брагінец і Партнёры / Пра фірму

Юрыдычная фірма “Брагінец і партнёры” была заснаваная 9 верасня 1996 года Віталіем Брагінцам з мэтай аказання поўнага спектру юрыдычных паслугаў нацыянальным і замежным камерцыйным установам.

На сённяшні дзень фірма з’яўляецца адной з найбуйнейшых юрыдычных фірмаў Беларусі. “Брагінец і партнёры” валодае ўстойлівай рэпутацыяй надзейнай кваліфікаванай юрыдычнай фірмы, здольнай абараняць інтарэсы сваіх Кліентаў у няпростых прававых і эканамічных умовах.

Сфера спецыялізацыі фірмы “Брагінец і партнёры” – поўнае юрыдычнае суправаджэнне бізнэсу цягам яго жыццёвага цыклу – ад стварэння і да яго спынення. Фірма мае вялікі досвед у прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у такіх сферах, як
- зліццё і набыццё (М&A);
- банкруцтва і фінансавая рэструктурызацыя;
- інвестыцыйная дзейнасць;
- праўнае суправаджэнне знешнеэканамічнай дзейнасці;
- інтэлектуальная ўласнасць;
- нерухомасць і будаўніцтва;
- банкаўскі і фінансавы сектар;
- працоўнае права;
- падаткаабкладанне;
- разбіральніцтва ў арбітражных і гаспадарчых судах.

Шырыня нашай практыкі і высокі ўзровень прапанаваных намі паслугаў  – гэтыя тыя чыннікі, што дазваляюць нам судзейнічаць нашым кліентам у вырашэнні найскладанейшых прававых спрэчак. Праз нашую дзейнасць мы імкнемся зрабіць вядзенне бізнэсу ў Беларусі і за яе мяжой як мага больш лёгкім і паспяховым. 

Мы будзем радыя бачыць Вас сярод нашых Кліентаў!
 

Нашыя тэлефоны:
+375 17 328-55-23
+375 17 227-74-77
+375 17 227-72-60
+375 17 227-42-66
Замова на паслуги
ON-LINE
ПОШУК ПА САЙЦЕ:
ТАА "Брагінец і партнёры"
© 2001-2010. Усе правы абароненыя.
Працуе на
CMS Cubesystem