СЁННЯ: 08 Верасня 2010
БЕЛАРУСКАЯ
РУССКИЙ
POLSKI
ENGLISH

Навіны

Брагінец і Партнёры / Навіны
|<<   <<   Старонка:  1  2  3  4  5  6  из  6   >>   >>|  

04.10.2009
Вынікі ўстаноўчай сэсіі
Па выніках устаноўчай сэсіі 3 кастрычніка 2009 г. Святлана Лакотка, LL.M., юрыст юрыдычнай фірмы “Брагінец і Партнёры”, дапушчана да ўдзелу ў другой сэсіі Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання. Сэсія “Цэнтралізацыя vs. дэцэнтралізацыя” будзе праводзіцца з 15 па 18 кастрычніка 2009 г. у Кіеве і ўключае візыты ў Вярхоўную Раду Украіны, адміністрацыю раёна г. Кіева, офісы палітычных партыяў Украіны.

25.09.2009
Удзел у Канферэнцыі прафесійных удзельнікаў рынку юрыдычных паслугаў
Кіраўнічы партнёр Віталій Брагінец, юрысты сяргей Мядзведзеў, Іна Еўдакімава прымуць удзел у Канферэнцыі прафесійных удзельнікаў рынку юрыдычных паслугаў.

24.09.2009
Удзел у канферэнцыі
Кіраўнічы партнёр Віталій Брагінец прыме ўдзел у канферэнцыі “Актуальныя пытанні правапрымяняльнай практыкі гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь”, арганізатарамі якой выступяць ТАА “ЮрСпектр” (ІПС “Кансультант Плюс”) і Гаспадарчы суд Мінскай вобласці.

02.09.2009
Удзел у сяброўскай сустрэчы беларускіх і польскіх удзельнікаў выставы Будпрагрэс-2009 у Амбасадзе Польшчы ў Мінску
Кіраўнічы партнёр Віталій Брагінец па запрашэнні Амбасадара Рэспублікі Польшча ў Беларусі Генрыха Ліцвіна і Кіраўніка аддзелу судзейнічання гандлю і інвестыцыям Веслава Пакладэка прыняў удзел у сяброўскай сустрэчы беларускіх і польскіх бізнэсмэнаў – удзельнікаў выставы Будпрагрэс-2009.

25.08.2009
Удзел у афіцыйнай сустрэчы з замежнымі інвестарамі
Кіраўнічы партнёр Віталій Брагінец і юрыст Сяргей Мядзведзеў 25 жніўня 2009 года прынялі ўдзел у афіцыйнай сустрэчы з кітайскімі інвестарамі, арганізаванай Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыяй. “Брагінец і партнёры” на гэтым мерапрыемствы была прадстаўленая як адная з юрыдычных фірмаў, здольных аказваць паслугі па суправаджэнні беларуска-кітайскіх праектаў.

31.07.2009
Удзел у Летняй Эканамічнай Школе Экспертаў
Кіраўнічы партнёр Віталій Брагінец і юрыст Раман Шпакоўскі ў перыяд з 27 па 31 ліпеня 2009 года прынялі ўдзел у Летняй Школе Экспертаў, прысвечанай разнастайным відам рызыкаў для дзяржавы і бізнэсу. Арганізатарамі школы выступілі: Навукова-даследчы Цэнтр Мізеса і Аналітычны цэнтр “Стратэгія”. Віталій Брагінец выступіў з дакладам “Юрыдычныя рызыкі для бізнэса”.

01.06.2009
Удзел у Школе маладых менеджэраў публічнага адміністравання
Юрысты фірмы раман Шпакоўскі і Сяргей Мядзведзеў у перыяд з 24.05.2009 па 30.05.2009 прынялі ўдзел у трэцяй сесіі школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання, якая прайшла ў г. Стакгольм, Швецыя (School of young managers in public administration).

|<<   <<   Старонка:  1  2  3  4  5  6  из  6   >>   >>|  

Нашыя тэлефоны:
+375 17 328-55-23
+375 17 227-74-77
+375 17 227-72-60
+375 17 227-42-66
Замова на паслуги
ON-LINE
ПОШУК ПА САЙЦЕ:
ТАА "Брагінец і партнёры"
© 2001-2010. Усе правы абароненыя.
Працуе на
CMS Cubesystem