СЁННЯ: 08 Верасня 2010
БЕЛАРУСКАЯ
РУССКИЙ
POLSKI
ENGLISH

Паслугі

Брагінец і Партнёры / Паслугі

Карпаратыўнае права

Нашая фірма прапаноўвае шырокі спектр паслугаў у галіне карпаратыўнага права, у тым ліку:
- кансультаванне па выбары найлепшай арганізацыйна-прававой формы юрыдычнай асобы;
- падрыхтоўка дакументацыі для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
- суправаджэнне ўгодаў па зліцці і набыцці (М&A);
- суправаджэнне аперацыяў банкруцтва і фінансавай рэструктурызацыі,
- адкрыццё прадстаўніцтваў і філіяў. 

Юрыдычнае суправаджэнне бізнэсу

Юрыдычнае суправаджэнне бізнэсу – гэта вырашэнне любых праўных пытанняў, якія ўзнікаюць цягам вядзення бізнэсу.
Мы прапаноўваем нашым Кліентам паслугі ў наступных галінах:

Сертыфікацыя і ліцэнзаванне

 “Брагінец і партнёры” аказвае паслугі па сертыфікацыі любых тавараў, працаў, паслугаў.
У галіне ліцэнзавання мы прапануем паслугі:
а) па распрацоўцы неабходных для атрымання ліцэнзіі дакументаў;
б) здзяйсненне дзеянняў па выкананні ліцэнзійных патрабаванняў;
в) прадстаўленне і абарона інтарэсаў суіскальнікаў ліцэнзіі ў ліцэнзійных і іншых органах;
г) абарона інтарэсаў арганізацыяў у выпадку неправамернай адмовы ў выдачы, падаўжэнні, прызнанні ліцэнзіі.

Распрацоўка дакументаў

Мы маем вялікі досвед у распрацоўцы гаспадарчых, працоўных, ліцэнзійных, аўтарскіх дамоваў, дамоваў франчайзінгу, знешнеэканамічных кантрактаў.

Юрыдычнае суправаджэнне ўгодаў

У галіне суправаджэння ўгодаў мы прапануем сваім Кліентам наступны комплекс паслугаў:
а) абмеркаванне з Кліентам зместу ўгоды;
б) вызначэнне віда ўгоды з улікам усіх заяўленых Кліентам пажаданняў, абмежаванняў, рызыкаў;
в) падрыхтоўка пісьмовага абгрунтавання віда, формы, істотных умоваў угоды, складу забеспячальных захадаў;
г) арганізацыя і суправаджэнне натарыяльнага зацверджання ўгоды і яе дзяржаўнай рэгістрацыі;
д) кантроль за выкананнем угоды;
е) перамовы з контрагентамі;

Суправаджэнне праектаў

Мы прадастаўляем комплекс юрыдычных і спадарожных паслугаў па суправаджэнні ўзаемазвязаных угодаў, звязаных з ім адміністратыўных працэдур і іншых неабходных дзеянняў. Суправаджэнне праектаў можа ўлучаць:
а) абмеркаванне з Кліентам сутнасці праекта;
б) узгадненне з Кліентам стратэгіі і тактыкі рэалізацыі праекта;
в) узгадненне з Кліентам істотных умоваў праекта;
г) узгадненне істотных умоваў праекта з контрагентамі Кліента;
д) атрыманне дазваляльных дакументаў (суправаджэнне адміністратыўных працэдур);

Кансалтынг


Мы прапануем нашым Кліентам вусныя кансультацыі і пісьмовыя заключэнні па пытаннях грамадзянскага, працоўнага, карпаратыўнага, мытнага права, знешнеэканамічнай дзейнасці.

Юрыдычны аўдыт

Мы праводзім юрыдычную экспертызу дакументаў, дзеянняў або бяздзеянняў, угодаў, праектаў, напрамкаў дзейнасці, бізнэсу. Юрыдычны аўдыт праводзіцца на падставе праграмы, распрацаванай намі, сыходзячы з патрабаванняў і пажаданняў Кліента. Па выніках юрыдычнага аўдыту выдаецца заключэнне з матывавальнай частка альбо без яе. Па замове Кліента заключэнне можа ўтрымліваць не толькі высновы, але і прагноз надыходу тых альбо іншых наступстваў, ацэнку рызыкаў, пазначэнне і рэкамендацыі па іх прадухіленні.

Юрыдычнае абслугоўванне

Наша фірма выконвае функцыі юрыдычнай службы. Сваім кліентам мы прапануем частковае і поўнае юрыдычнае абслугоўванне. Поўнае юрыдычнае абслугоўванне ўлучае вырашэнне ўсіх спрэчак у дзейнасці Кліента. Частковае юрыдычнае абслугоўванне ўяўляе сабой развязванне юрыдычных пытанняў па адным альбо некалькіх напрамкаў працы Кліента, напрыклад, суправаджэнне толькі працоўнай альбо рэкламнай дзейнасці. Працэдура заключэння дамовы на юрыдычнае абслугоўванне ўлучае:
а) абмеркаванне патрэбаў Кліента ў юрыдычным абслугоўванні;
б) абмеркаванне складнікаў абслугоўвання (віды паслуг, галіны, падгаліны і інстытуты права, якіх датычыцца дзейнасць Кліента);
в) узгадненне істотных умоваў абслугоўвання, у тым ліку яго рэгламент;
г) складанне прапановы з усімі істотнымі ўмовамі абслугоўвання;
д) разгляд прапановы Кліентам;
е) узгадненне бакамі ўмоваў прапановы;
ж) падпісанне дамовы;

Знешнеэканамічная дзейнасць

Наша фірма мае вялікі досвед у галіне прававога суправаджэння знешнеэканамічнай дзейнасці. Мы прапануем нашым кліентам наступныя паслугі:
а) юрыдычнае суправаджэнне пры атрыманні ліцэнзіяў на гандаль асобнымі відамі тавараў;
б) вырашэнне спрэчак з мытнымі органамі, у адміністратыўным і ў судовым парадках;
в) прафесійнае пасярэдніцтва ў адносінах з мытнымі агентамі.

Разбіральніцтва ў арбітражных і гаспадарчых судах

Мы аказваем эфектыўную дапамогу ў вырашэнні гаспадарчых спрэчак. Такая эфектыўнасць тлумачыцца нашай рэпутацыяй, кваліфікацыяй і досведам. Перадусім, для вырашэння спрэчак мы выкарыстоўваем медыяцыю. Калі такі спосаб не дае плёну, мы прапаноўваем вырашэнне канфлікту ў судовым парадку.
Галіной нашай спецыялізацыі з’яўляюцца спрэчкі:
а) паміж удзельнікамі бізнэсу (акцыянерамі, удзельнікамі, дольнікамі);
б) у галіне ліцэнзавання (адмова ў выдачы ліцэнзіі, яе падаўжэнні, прыпыненне ліцэнзіі, яе ануляванне);
в) у галіне будаўніцтва, перавозак, куплі-продажу, арэнды;
г) у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Продаж-купля бізнэсу

Наша фірма прапануе свае паслугі па юрыдычным суправаджэнні продажу-куплі доляў удзелу ў камерцыйнай арганізацыі (акцыяў, доляў у статутным фондзе, паяў), сярод іх:
а) юрыдычны аўдыт бізнэсу і выдача адпаведнага заключэння;
б) арганізацыя і суправаджэнне падрыхтоўчых працэдураў (фінансавага аўдыту, ацэнкі);
в) падрыхтоўка ўсіх неабходных даументаў;
г) суправаджэнне ўсіх неабходных адміністратыўных працэдураў;
д) суправаджэнне выканання ўгоды (угодаў), у прыватнасці, перадачы дакументаў, маёмасці.
 

Нашыя тэлефоны:
+375 17 328-55-23
+375 17 227-74-77
+375 17 227-72-60
+375 17 227-42-66
Замова на паслуги
ON-LINE
ПОШУК ПА САЙЦЕ:
ТАА "Брагінец і партнёры"
© 2001-2010. Усе правы абароненыя.
Працуе на
CMS Cubesystem